Галоўная Мадэрнізацыя радыёвышынямера ПРВ-13

Мадэрнізацыя радыёвышынямера ПРВ-13

Для падтрымання працаздольнасці радыёвышынямера ПРВ-13 у цяперашні час усё складаней абмяжоўвацца выкананнем сярэдняга ці капітальнага рамонту перадусім па прычыне маральнага старэння элементнай базы і камплектуючых. Па гэтай прычыне з мэтай прадаўжэння жыццёвага цыкла радыёвышынямера ПРВ-13 на сучасным этапе мэтазгодным становіцца правядзенне яго глыбокай мадэрнізацыі.        

ААТ «2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення» прапануе правядзенне работ па мадэрнізацыі радыёвышынямера ПРВ-13 па наступных напрамках: 

  • мадэрнізацыя прыёмнай прылады і апаратуры перашкодаабароны;
  • мадэрнізацыя перадаючай прылады;
  • мадэрнізацыя індыкатарнай апаратуры;
  • мадэрнізацыя сродкаў энергазабеспячэння.

Мадэрнізацыя прыёмнай прылады і апаратуры перашкодаабароны заключаецца ў поўнай замене штатнай апаратуры на сучасную, у склад якой уваходзяць:

шафа РВ13, прызначаная для прыёму і апрацоўкі сігналаў ад ЗВЧ-узмацняльніка і ператварэнне іх у прамежкавую частату, выдачы на працоўнае месца аператара радыёлакацыйнай інфармацыі і інш.

блока высокачастотных прылад і блока ператварэння сігналаў БПС-3, якія прызначаны для прыёму радыёлакацыйнага сігналу ад антэна-хваляводнай сістэмы і яго ўзмацнення, пасля чаго сігнал паступае ў блок БПС-3, дзе ажыццяўляецца яго ператварэнне на папярэдняй частаце 60 Гц.

Мадэрнізацыя перадаючай прылады заключаецца ў яе пераводзе на паўправадніковую элементную базу і выкарыстанні ў якасці генератара зандзіруючых сігналаў імпульснага магнетрона МІ-503 з паветраным ахаладжэннем. Апаратура мадэрнізаванай перадаючай прылады размяшчаецца ў дапрацаваным каркасе шафы ВЧ-01. Ужыванне імпульсных магнетронаў МІ-503 дазваляе выключыць са складу кабіны В1 сістэму вадкаснага ахаладжэння.

 Мадэрнізацыя індыкатарнай апаратуры заключаецца ў поўнай замене штатнай шафы індыкатарных прылад кабіны В2 на аўтаматызаванае працоўнае месца аператара АПМ-13, прызначанае для прыёму, апрацоўкі і адлюстравання лічбавай радыёлакацыйнай інфармацыі, лічбавай апрацоўкі сігналаў па лакальнай сетцы ПРВ-13, выдачы інфармацыі знешнім спажыўцам (РЛС ці КСА). АПМ-13 таксама дазваляе ажыццяўляць апрацоўку знешняга цэлеўказання.

Мадэрнізацыя сродкаў энергазабеспячэння праведзена з мэтай пераводу сілкавання апаратуры мадэрнізаванага ПРВ-13 на сетку 380/220 В 50 Гц. Падчас дадзеных работ са складу кабіны В3 цалкам дастаецца ўсё штатнае абсталяванне і ажыццяўляецца мантаж двух мадэрнізаваных дызель-генератараў АД-32-Т400 з сістэмай сінхранізацыі. Пры гэтым электрасілкаванне радыёвышынямера можа ажыццяўляцца як ад дызель-генератараў, так і ад прамысловай сеткі. Запуск дызель-генератараў можа ажыццяўляцца ў мясцовым і ў дыстанцыйным рэжымах (як з асобнага пульта ў кабіне В2, так і непасрэдна з АПМ-13). Параметры працы дызель-генератараў адлюстроўваюцца на экране АПМ-13. Для пераводу сістэмы электразабеспячэння на сетку 380/220 В 50 Гц штатная сістэма вентыляцыі і прыводу таксама трапілі пад мадэрнізацыю.

Для забеспячэння ўмоў працы аператара радыёвышынямера ў складзе кабіны В2 ёсць сістэма кандыцыянавання, ацяпляльнік, таксама ў складзе кожнай з кабін ёсць сістэма пажарнай індыкацыі.

 






               
 




Зварот да спісу

Замовіць званок