Трохкаардынатная РЛС прызначана для выяўлення, апазнавання і суправаджэння паветраных цэляў, у тым ліку стратэгічных крылатых ракет, пры ўздзеянні арганізаваных актыўных і пасіўных перашкод, а таксама адбіткаў ад зямной паверхні і метэаўтварэнняў.
Мадэрнізацыя:
- увядзенне сістэмы апрацоўкі сігналу на лічбавых працэсарах;
- замена ЗВЧ прылад на цвердацельныя;
- павелічэнне далёкасці выяўлення паветраных аб'ектаў за кошт павелічэння колькасці дыскрэтаў далёкасці, якія апрацоўваюцца, колькасці фазавых фільтраў, увядзнення новага рэжыму працы РЛС;
- замена існых сродкаў адлюстравання на працоўныя месцы на аснове каляровых растравых дысплеяў;
- аўтаматызацыя працэсаў суправаджэння і ініцыялізацыі суправаджэння;
- ужыванне электроннага спосабу рэгістрацыі інфармацыі, якая выдаецца, і рэжымаў працы РЛС;
- магчымасць спалучэння РЛС з сучаснымі сістэмамі АСК.
Параўнальныя паказчыкі па эфектыўнасці мадэрнізацыі РЛС 19Ж6
Характарыстыка |
Да | Пасля |
Максімальная далёкасць выяўлення, км: - рэжым «частага» запуску - рэжым «рэдкага» запуску - рэжым «звышрэдкага» запуску |
75 150 - |
90 180 360 |
Дакладнасць вымярэння далёкасці, м |
250 | 100 |
Дакладнасць вымярэння азімута, хв |
20 | 15 |
Від выхадной інфармацыі |
аналагавая |
трасавая |
Колькасць цэляў, якія суправаджаюцца |
32 | да 120 |
Суправаджэнне цэляў, якія манеўруюць | - | Забяспечваецца для цэляў з паскарэннем a<6g |
Суправаджэнне па зваротнай інфармацыі сістэмы апазнавання |
- |
Выконваецца |
Рэгістрацыя радыёлакацыйных дадзеных |
Фотарэгістрацыя |
Рэгістрацыя даных на электронныя носьбіты з магчымасцю іх наступнага ўзнаўлення |
Рэгістрацыя каманд аператара і параметраў РЛС |
- |
Выконваецца адначасова з рэгістрацыяй радыёлакацыйных даных |
Сярэдні час напрацоўкі на адмову, гадзін |
140 | 800 |
Энергаспажыванне, не больш за, кВт |
60 |
60 |
