Галоўная Мадэрнізацыя рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град»

Мадэрнізацыя рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град»

РСЗА БМ-21 «Град» знаходзіцца на ўзбраенні армій больш чым 30 краін свету і з'яўляецца самай масавай баявой машынай дадзенага класа.

БМ-21 прызначана для знішчэння і падаўлення жывой сілы і баявой тэхнікі саперніка ў раёнах сканцэнтравання артылерыйскіх і мінамётных батарэй, для разбурэння ўмацаванняў, апорных пунктаў і вузлоў супраціўлення.

Асноўныя работы па мадэрнізацыі:

1. Замена:

- шасі УРАЛ-375 на шасі МАЗ-631705;

- радыёстанцыі Р-108М на радыёстанцыю з палепшанымі характарыстыкамі.

2. Устаноўка:

- стэлажоў для запаснога камплекта;

- камутацыйных элементаў для забеспячэння развароту артылерыйскай часткі на 180°С з мэтай забеспячэння зараджання вырабу са стэлажоў;

- пляцоўкі наводчыка БМ-21А-9248060Сб;

- капіраў з упорамі для павелічэння вугла абыходу кабіны да 58° замест 37°, з заменай кулачкоў у абмежавальніку вуглоў гарызантальнага навядзення;

- пераўстаноўка буфераў абмежавання развароту артылерыйскай часткі на вуглы 67° направа і 180° налева ад падоўжнай восі шасі (ранейшы разварот – 67° направа і 99° налева ад падоўжнай восі);

- пераўстаноўка корпуса ручнога прывода (разварот уверх на 120°) для забеспячэння пераводу ў баявое становішча дапрацаванага кранштэйна. 


Характарыстыка
Да
Пасля
Боекамплект 
40 снарадаў 40+60 снарадаў
Разлік 
6 чал. 5 чал.
Запас ходу пры хуткасці 60 км/г 
780 км 1200 км
Максімальная хуткасць 
75 км/г 85 км/г
Магутнасць рухавіка 
180 к.с. 330 к.с.
Максімальны пад'ём, які пераадольвае баявая машына 
Не менш за 20° Не менш за 30°
Колькасць накіравальных 
40 40
Далёкасць стральбы  20500 м 20500 м
Час залпу 
20 с 20 с

Зварот да спісу

Замовіць званок