ААТ «2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення» валодае вытворчай магчымасцю, а таксама мае дазвол Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на тэхнічны агляд паветраных балонаў ёмістасцю да 80 л і ціскам ад 15,0 МПа да 40,0 МПа.
Тэхнічны агляд балонаў праводзіцца ў адпаведнасці з Правіламі ўладкавання і бяспечнай эксплуатацыі сасудаў, якія працуюць пад ціскам, зацверджанымі МНС Рэспублікі Беларусь.
- чыстку і мыццё вонкавай паверхні;
-
візуальны агляд вонкавай паверхні;
-
разборку балона на спецыяльным прыстасаванні;
-
чыстку і мыццё ўнутранай паверхні;
-
візуальны агляд унутранай паверхні, дэфектацыя;
-
гідраўлічнае выпрабаванне;
-
узважванне, праверка ёмістасці;
-
бакелітаванне ўнутранай паверхні (у залежнасці ад яе стану);
-
зборка балона;
-
афармленне вынікаў агляду;
- афарбоўванне балона.
На кожным балоне, які прайшоў агляд і быў прызнаны прыдатным, ставіцца кляймо выпрабавальнага цэнтра і дата праведзенага і наступнага агляду.
Акрамя гэтага ААТ «2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення» праводзіць гідраўлічныя выпрабаванні паветраных балонаў дыхальных апаратаў.
Пералік работ пры гідраўлічных выпрабаваннях паветраных балонаў дыхальных апаратаў:
-
разборка балонаў;
-
чыстка ўнутранай паверхні;
-
прамыўка;
-
гідраўлічныя выпрабаванні;
-
сушка і абястлушчванне балонаў;
-
зборка балонаў;
-
маркіравальныя работы;
-
запаўненне дакументацыі.
У выпадку неабходнасці ажыццяўляецца замена вентыляў і афарбоўванне балонаў.
Запрашаем да супрацоўніцтва!