- Парадак работы са зваротамi грамадзян, у тым лiку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў
- Асабiсты прыём
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Гарачая лінія
- Электронны зварот
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў у ААТ "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення" ажыццяўляецца ў адпаведнасці:
- з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
- з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў";
- з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў";
- з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату»;
- з Інструкцыяй аб парадку арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў, асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асобаў у Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанай загадам Дзяржкамваенпрама ад 31 снежня 2011 г. № 343.
Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць дакументы, якія падцвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Арганізацыя асабістага прыёму грамадзян у ААТ "2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення" праводзіцца па адрасе: г. Барысау, вул. Гагарына 54, папярэдні запіс па тэл. (8-0177) 74-47-27.
Cлужбовая асоба
|
Графiк |
---|---|
Дырэктар Шаціла Валерый Пятровіч |
1-я і 3-я серада месяца з 16:00 у адміністрацыйным будынку прадпрыемства
|
Галоўны інжынер-першы намеснік дырэктара Шыцік Георгій Дзмітрыевіч |
3-ы чацвер месяца з 16:00 у адміністрацыйным будынку прадпрыемства |
Намеснік дырэктара па эканамічных пытаннях Хадасевіч Алена Станіславаўна |
1-ы чацвер месяца з 16:00 у адміністрацыйным будынку прадпрыемства |
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах Пузанкевіч Ігар Рыгоравіч |
1-ы чацвер месяца з 16:00 у адміністрацыйным будынку прадпрыемства |
Намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Кананенка Уладзiмiр Нiкалаевіч |
1-ы чацвер месяца з 16:00 у адміністрацыйным будынку прадпрыемства |
Адказныя за вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў: – Красоўская Анастасiя Леанiдаўна, сакратар прыёмнай, т.(8-0177) 74-47-27, e-mail: mail@2566.by.
Адміністрацыйныя працэдуры
ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР, ЯКIЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЦА ААТ "2566 ЗАВОД ПА РАМОНТУ РАДЫЁЭЛЕКТРОННАГА УЗБРАЕННЯ" У ДАЧЫНЕННІ ДА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ГРАМАДЗЯН, У ТЫМ ЛІКУ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ
«Гарачая лінія» праводзіцца не радзей за адзін раз на паўгоддзе ў працоўны час у працоўныя дні з 14.00 да 17.00 па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю ААТ "2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення", з прыцягненнем адпаведных службовых асобаў ААТ "2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення".
«Прамая тэлефонная лінія» праводзіцца службовымі асобамі штомесячна па суботах у адпаведнасці з графікам па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ААТ "2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення".
Збор інфармацыі для правядзення "Гарачай ліні" ажыццяўляюць:
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах – Пузанкевіч Ігар Рыгоравіч тэл. (8-0177) 74 47 25
ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), а таксама юрыдычных асобаў, у адрас ААТ "2566 завод па рамонту радыёэлектроннага ўзбраення" накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300 -З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».
У адпаведнасці з часткай першай пункта 1 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (далей - Закон) электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных дадзеным артыкулам.
Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, якія усталяваны пунктам 1, абзацамі другім - чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім - пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.
У прыватнасці, агульным патрабаваннем для зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў з'яўляецца выклад звароту на беларускай або рускай мове.