• Рамонт ЗПРК 2С6(М) «Тунгуска»
    Рамонт ЗПРК 2С6(М) «Тунгуска»

    Комплекс прызначаны для прыкрыцця войскаў і аб'ектаў ад удараў сродкаў паветранага нападу

  • Рамонт зенітна-ракетных комплексаў 5Ж15С, 5Ж15-1 са складу ЗРС С-300ПС (ПТ)
    Рамонт зенітна-ракетных комплексаў 5Ж15С, 5Ж15-1 са складу ЗРС С-300ПС (ПТ)

    ЗРК прызначаны для абароны найважнейшых прамысловых і адміністрацыйных аб'ектаў, ваенных баз і пунктаў кіравання ад удараў усіх тыпаў сродкаў паветранага нападу

  • Рамонт зенітна-ракетнай сістэмы С-200В «Вега»
    Рамонт зенітна-ракетнай сістэмы С-200В «Вега»

    ЗРС З-200В з'яўляецца ўсепагодным шматканальным па мэце сродкам СПА далёкага дзеяння і прызначана для абароны найважнейшых адміністрацыйных, прамысловых і ваенных аб'ектаў ад удараў пілатаваных і беспілотных паветраных цэляў, якія ляцяць з хуткасцямі да 1200 м/с

  • Рамонт зенітна-ракетнага комплексу С-125 (М1)
    Рамонт зенітна-ракетнага комплексу С-125 (М1)

    ЗРК С-125 прызначаны для абароны найважнейшых адміністрацыйных, прамысловых і ваенных аб'ектаў ад удараў усіх тыпаў сродкаў паветранага нападу, якія ляцяць на гранічна малых і сярэдніх вышынях

  • Рамонт и мадэрнізацыя  ЗРК 9К33М3  БМ 9А33БМ3 АСА
    Рамонт и мадэрнізацыя ЗРК 9К33М3 БМ 9А33БМ3 АСА

    ЗРК 9К33М3 прызначаны для барацьбы з самалётамі, верталётамі, КР пры прыкрыцці войскаў і аб'ектаў ва ўсіх відах баявых дзеянняў

Галоўная Аб прадпрыемстве

Аб прадпрыемстве

Адкрытае акцыянернае таварыства «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» размешчана ў горадзе Барысаве – буйным прамысловым цэнтры Рэспублікі Беларусь. Барысаў займае выгаднае геаграфічнае становішча – на шасэйнай дарозе М1 (Е30) і чыгуначным шляху Масква-Брэст, у 70 кіламетрах на паўночны ўсход ад Мінска.

ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» з'яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам у Рэспубліцы Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт узбраення і ваеннай тэхнікі СПА, а таксама іншага складанага радыёэлектроннага абсталявання і вырабаў ваеннага прызначэння.  

ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» структурна ўваходзіць у склад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» з'яўляецца сапраўдным членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і членам МФПГ «Абаронныя сістэмы Расія-Беларусь».



Сучасны стан

Аснова прадпрыемства – 3 цэхі агульнай плошчай 14650 м2:

  • цэх па рамонце зенітна-ракетнага і радыёлакацыйнага ўзбраення, вузлоў і блокаў;
  • цэх па рамонце дызельных электрастанцый, пускавых установак і сродкаў рухомасці;
  • слясарна-механічны цэх.

Колькасць працоўнага калектыву прадпрыемства складае больш за 400 чалавек. Больш за 25 працэнтаў з іх маюць вышэйшую адукацыю.

Развіццю вытворчых магутнасцяў прадпрыемства надае пастаянную ўвагу.

З'яўляючыся паўнапраўным удзельнікам рынку паслуг па рамонце ўзбраення і пастаўцы ЗІП, прадпрыемства прымае актыўны ўдзел у міжнародных выставах узбраення і ваеннай тэхнікі: МАКС (РФ), Армія (РФ), IDEX (ААЭ), ADEX (Азербайджан), MILEX (Беларусь), KADEX (Казахстан), Dubai Airshow (ААЭ). Па выніках выстаў завод быў узнагароджаны дыпломамі за поспехі ў вобласці рамонту і мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі, распрацоўку і ўкараненне новых тэхналогій у радыёэлектроніцы і сістэмах кіравання, вытворчасць абсталявання і тэхнікі двайнога ўжывання. 


Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва

Павышаная ўвага менеджменту завода надаецца пытанню ўдасканалення і пашырэння спектра паслуг замежным заказчыкам, як праз спецэкспарцёраў, так і па прамых кантрактах.

Прадпрыемства мае практычны вопыт рэалізацыі разам са спецэкспарцёрамі Рэспублікі Беларусь (ЗАТ «Белтэхэкспарт», ДЗГУП «Белспецзнештэхніка», ДЗГУП «Белзнешпрамсэрвіс») маштабных праектаў па комплексным рамонце з уводам у эксплуатацыю радыётэхнічных і зенітна-ракетных сістэм заказчыкаў з блізкага і далёкага замежжа з паралельным навучаннем абслуговага персаналу. 

  

Рэалізацыя кожнага праекта ажыццяўляецца па адпрацаваным алгарытме, асноўнымі элементамі якога з'яўляюцца:

  • тэхнічны агляд спецыялістамі прадпрыемства тэхнікі заказчыка на месцы дыслакацыі;
  • тэхнічны агляд і ўдакладненне вытворчых магчымасцяў рамонтных прадпрыемстваў заказчыка;
  • вызначэнне пераліку тэхнікі, якая падлягае адпраўцы ў Рэспубліку Беларусь для выканання капітальнага рамонту на ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»;
  • вызначэнне пераліку тэхнікі, якая падлягае рамонту на прадпрыемстве Заказчыка выязнымі брыгадамі ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»;
  • выкананне спецыялістамі прадпрыемства работ па перамяшчэнні тэхнікі і на рамонтнае прадпрыемства (у Рэспубліку Беларусь і на прадпрыемства заказчыка);
  • выкананне капітальнага рамонту тэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь і выязнымі брыгадамі спецыялістаў ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» на прадпрыемстве заказчыка;
  • дастаўка тэхнікі пасля рамонту ў краіну заказчыка і разгортванне на пазіцыі;
  • увод комплексаў у эксплуатацыю і здача заказчыку;
  • гарантыйнае абслугоўванне на працягу гарантыйнага тэрміну.

На сённяшні дзень спектр экспартных паслуг ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» даволі шырокі: капітальны рамонт зенітна-ракетных комплексаў і радыёлакацыйных станцый, пастаўка запасных частак, сэрвіснае абслугоўванне тэхнікі, рамонт і падаўжэнне тэрмінаў эксплуатацыі зенітных кіруемых ракет, перадпродажная падрыхтоўка (з камплектацыяй) ваеннай тэхнікі, навучанне спецыялістаў, распрацоўка навучальнай літаратуры. 

Замовіць званок